Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 390 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 287 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 447 человек

Мы за здаровы лад жыцця

Дата: 13 апреля 2014 в 14:29, Обновлено 14 апреля 2014 в 09:12

Мы за здаровы лад жыцця

 

     Весела і з вялікай карысцю прайшоў  тыдзень пачатковых класаў у ДУА “Азяранскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Ён прайшоў пад дэвізам : “Мы за здаровы лад жыцця”.

     Добрым пачаткам тыдня стала лінейка “Рэжым дня – аснова здаровага ладу жыцця”. У гэты ж дзень у кожным класе былі праведзены класныя гадзіны “Што значыць весці здаровы лад жыцця”, на якіх вучні даведаліся шмат новага, а вынікам работы сталі плакаты”Мой рэжым дня”.

     Кожную раніцу з вучнямі праводзілася ранішняя гімнастыка, а на вялікім перапынку кожны дзень дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні на свежым паветры.

     Аўторак прайшоў пад тэмай: “Быць здаровым – значыць рацыянальна харчавацца”. У гэты дзень былі праведзены рэйды “ Садавіна  і гародніна – крыніца вітамінаў” у 2 класе (настаўнік Капран Г.А.), “ Аб лекавых раслінах нашай мясцовасці” ў 3 класе (настаўнік Кірэйчук Т.С.). Вялікае задавальненне вучням 1-4 класаў прынясло наведванне фіта-бара “Лекавыя напоі з азяранскіх зёлак”, дзе кожны мог паспытаць лекавую гарбату з кветак ліпы, рамонкаў, ягад шыпшыны.

    Трэці дзень – серада – называўся “Дзень сяброў Майдадыра і доктара Айбаліта” У гэты дзень у школу прыходзіў сапраўдны доктар – урач-тэрапеўт Хваенскай участковай бальніцы  Павел Купрыяновіч, які правёў з вучнямі гутарку аб прафілактыцы інфекцыйных захворванняў. З вучнямі 4 класа быў праведзены інфармацыйны рэйд “Чысціня – залог здароўя” (настаўнік Саскевіч М.У.).

     А якое ж здароўе без заняткаў фізкультурай і спортам?  Менавіта, зыходзячы з гэтага,  чацвер стаў  Днём  спорту. У гэты дзень дзень была праведзена спартландыя”Хуткія, смелыя, спартыўныя”, дзе перамогу атрымаў здаровы лад жыцця.

      Апошні дзень прайшоў пад дэвізам “Мы хочам быць прыгожымі, разумнымі, вясёлымі – хочам быць здаровымі!” У гэты дзень было праведзена заключнае мерапрыемства – свята “ Падарожжа ў Краіну здароўя”.  На гэтым свяце былі падведзены вынікі ўсяго тыдня. Была выказана падзяка ўсім вучням пачатковых класаў, адзначаны самыя актыўныя ўдзельнікі: Якушэвіч Ігар, Кузьміч Настасся, Кавальчук Аліна, Ярэміч Улад –вучні 3 класа, Смалянец Вольга, Друк Андрэй, Дзедавец Кацярына, Знагаван Аляксей, Кулік Аляксандр – вучні 4 класа, Аліфіравец Настасся (2 клас). Вельмі спадабалася прысутным сцэнка, паказаная вучнямі 2 класа пра шкоду курэння, верш, прачытаны вучаніцай 5 класа Пігуль Карынай пра бацьку-п’яніцу, а таксама выступленне самых малодшых школьнікаў – першакласнікаў , якія прызвалі ўсіх займацца спортам, фізкультурай і не сябраваць са шкоднымі звычкамі.

     Хочацца адзначыць, што тыдзень пачатковых класаў прайшоў на высокім узроўні, з вялікай карысцю для вучняў. Настаўнікі пачатковых класаў Ганна Капран, Таісія Кірайчук, Маргарыта Саскевіч, Таццяна Ластачкіна зрабілі шмат цікавага, каб прыцягнуць вучняў у шэраг тых, хто выбірае здаровы лад жыцця.

 

 

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Н.А.Ільеня 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.