Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 390 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 287 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 447 человек

Дырэктары школы

Дата: 24 июня 2014 в 13:28, Обновлено 23 ноября 2016 в 17:38

Дырэктары школы

 

 

1941 г. –             дырэктар  Лешчанка Франц Паўлавіч

 

1950 -1952 г. –  дырэктар  Санец Фёдар Савіч

 

1953 - 1956 г. -  дырэктар  Радзіёнаў Фёдар Емельянавіч (1920-1990)

 

  Нарадзіўся ў г.п.Тураве ў 1920 годзе. Прызваны ў рады Чырвонай Арміі ў 1944 годзе. Дайшоў да Берліна.

  Пасля вайны атрымаў вышэйшую адукацыю ў Маскве. Працаваў дырэктарам Азяранскай сямігадовай школы з 1953 па 1956 гг. З 1964 па 1965 год зноў працуе дырэктарам Азяранскай васьмігадовай школы.

  Таксама працаваў дырэктарам Пагосцкай сярэдняй школы.

  З 1975 па 1980 год працаваў настаўнікам гісторыі і геаграфіі  Азяранскай васьмігадовай школы.

  Памёр у 1990 годзе.

 

 

1956- 1958 гг. –дырэктар  Гофман Ефім Аляксандравіч

 

1958-1959 гг. – дырэктар  Кавалькова Таццяна Васільеўна

 

1959 - 1964 г.дырэктар  Ефіменка Дзмітрый Трафімавіч (01.06.1921-04.10.1994)

  Нарадзіўся ў 1922 годзе, беларус, член КПСС. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

  Пасля заканчэння вайны ў 1951 годзе закончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут. Працаваў15 год  дырэктарам сярэдняй школы Брагінскага раёна, затым пераехаў у Тураўскі раён, дзе працаваў дырэктарам Азяранскай васьмігадовай школы, а затым дырэктарам Пагосцкай сярэдняй школы.

  З 1973 па 1981 год працаваў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Азяранскай васьмігадовай школы.

   У 1960 годзе быў дэлегатам з’езда настаўнікаў БССР.

  За працоўныя заслугі ўзнагароджаны медалём  “За трудовую доблесть”

 

 

1967- 1977 г. –  дырэктар  Пашук Уладзімір Дзмітрыевіч (1934- 2003гг.)

  5 лютага 1934г нарадзіўся  ў в.Галубіца Петрыкаўскага раёна.

  Тут жа закончыў сярэднюю школу.

 Адукацыя вышэйшая. Мазырскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці настаўнік матэматыкі.

  1967- 1977 г. –  дырэктар  Азяранскай васьмігадовай школы.

  Пазней працуе настаўнікам фізікі гэтай  жа школы.

  Узнагароданы Ганаровай граматай аддзела адукацыі   Жыткавіцкага райвыканкама.

  Памер у 2003годзе.

 

 

1977 -1986 г. –  дырэктар  Кавальчук Уладзімір Цітавіч

Гады жыцця - 1935-2005 гг.

Нарадзіўся ў в.Азяраны Жыткавіцкага раёна.

Закончыў Пагосцкую сярэднюю школу.

Адукацыя вышэйшая. Мазырскі педагагічны інстытут. Настаўнік гісторыі.

Быў дырэктарам Старажавецкай васьмігадовай школы.

1977 -1986 г. –  дырэктар  Азяранскай васьмігадовай школы.

Пераехаў  на  новае месца жыхарства ў Расію.

 

 

1986-1989 г. –   дырэктар  Пашук Ніна Аляксееўна (16.06.1933  -2006 гг.)

16чэрвеня 1933 года  - нарадзілася  ў в.Азяраны былога Тураўскага   раёна.

1950 г.  закончыла Азяранскую сямігодку.

Вучыцца ў Петрыкаўска-Мазырскім педагагічным вучылішчы.

1954г. –  настаўнік матэматыкі Старажавецкай сямігодкі.

1958г.-   загадчык  Знаменскай пачатковай школы.

1969г.  завочна заканчвае Мазырскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці пачатковыя класы.

1981 – 1986 гг. – намеснік дырэктара  па вучэбна-выхаваўчай рабоце Азяранскай васьмігадовай школы.

1986-1989 г г. –   дырэктар Азяранскай васьмігадовай школы.

З 1989 года  працуе настаўнікам матэматыкі, а потым настаўнікам пачатковых класаў у Азяранскай сярэдняй школе.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі  аддзела адукацыі Жыткавіцкага райвыканкама.

У  2006 г. памерла.

 

1989 - 2016г.          –   дырэктар  Ляўковіч Зінаіда Іванаўна

 2 снежня 1951 года  нарадзілася  ў в.Пагост.

У 1968 годзе закончыла Пагосцкую сярэднюю школу і ў тым жа годзе паступіла ў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н.Крупскай,які закончыла ў 1973 годзе. Пасля заканчэння інстытута была накіравана на работу ў Каленскую сярэднюю школу намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. У 1978 годзе пераходзіць на работу ў Хваенскую сярэднюю школу настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1984 годзе была назначана дырэктарам гэтай школы. На гэтай пасадзе працавала да 1989 года. У 1989 годзе была назначана дырэктарам Азяранскай васьмігадовай школы, якая з 1990 года становіцца сярэдняй.

 

Узнагароды:

1975 год – Грамата Бюро Жыткавіцкага РКЛКСМБ;

1981 год – Ганаровая грамата Жыткавіцкага раённага аддзела адукацыі і РК прафсаюза работнікаў асветы;

1986 год – пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1985 года. Занесена на Дошку Гонару пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва Жыткавіцкага раёна;

1986 год – Ганаровая грамата Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта;

1988 год - Ганаровая грамата абкома прафсаюза работнікаў асветы;

1996 год – Ганаровая грамата Жыткавіцкага раённага аддзела адукацыі;

 1998 год - Ганаровая грамата Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта;

1998 год – пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1997 года. Занесена на раённую Дошку Гонару;

2001 год - Ганаровая грамата Жыткавіцкага выканаўчага камітэта;

2006 год - Ганаровая грамата Упраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.