Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 396 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 290 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 453 человека

Гісторыя школы

Дата: 24 июня 2014 в 13:33, Обновлено 5 декабря 2014 в 22:16

Гісторыя школы

У другой палове ХІХ стагоддзя, з 1857 года ў вёсцы Азяраны Мінскай губерні Мазырскага ўезда была аднакласная царкоўна-прыхадская школа, якая размяшчалася ў наёмнай хаце.

У 1886 настаўніцай царкоўна-прыхадской школы была Варвара Навіцкая, законанастаўнікам – мясцовы свяшчэннік.

1890г. - школа размяшчалася ў царкоўным доме. Навучаннем займалася дачка свяшчэнніка Антаніна Турцэвіч, законанастаўнікам – мясцовы свяшчэннік Матфей Турцэвіч. Вучняў у школе - 14 хлопчыкаў.

У 1896 годзе быў пабудаваны будынак школы. У гэтым жа годзе ў школе навучалася 18 вучняў ( 13 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак).

Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў в.Азяраны была адкрыта школа. У 1924 годзе настаўнікам школы быў Бондараў Е.М.

Перад пачаткам вайны яна была сярэдняй. Аднапавярховы будынак школы размяшчаўся амаль на тым жа самым месцы, на якім і зараз пабудавана школа. Па форме ён нагадваў літару “Е”. Дырэктарам гэтай школы быў Франц Паўлавіч Лешчанка, які пасля вайны працаваў загадчыкам Тураўскага аддзела адукацыі.

Пасля вызвалення тэрыторыі в.Азяраны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, вясковыя дзеці зноў атрымалі магчымасць вучыцца, але вучыліся яны ў асабістых дамах жыхароў в.Азяраны, так як у гады вайны будынак школы быў разбураны. Гэта былі дамы Лой Паўла, Балбуцкай Галіны, Бакун Марыны, Лебядзінскага Рамана. Першапачаткова школа была пачатковай. Затым быў пабудаваны невялікі будынак для навучання,  потым яшчэ два.

З 1947 па 1955 год школа была сямігадовай, а затым у 1955 годзе зноў становіцца сярэдняй. Размяшчаецца яна ўсё ў тых жа трох будынках.

  

              

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Навядзенне парадку на месцы згарэўшага будынка

З 1964 годзе школа становіцца васьмігадовай.

У 1970 годзе (летам) ў час пажару згарае адзін з будынкаў школы і ў кароткі тэрмін быў пабудаваны, праўда не з новага матэрыялу, новы будынак школы, у сценах якога і размяшчалася васьмігадовая школа да 1990 года. У 1990 годзе быў пабудаваны новы будынак школы.

         

Вучні дапамагаюць у будаўніцтве новага будынка. 

Будаўніцтва новага будынка школы

Будынак школы, які быў пабудаваны ў 1970 годзе. У ім размяшчалася васьмігадовая школа да 1990 года.

                                                                                

 

 

 

 

 

 

Другі будынак васьмігадовай школы, дзе спачатку знаходзіліся класныя пакоі. Затым некаторы час у адным з пакояў быў школьны буфет. Таксама тут да 1990 года знаходзілася школьная майстэрня і бібліятэка.

З 16 кастрычніка 1990 года пачаліся заняткі ў новым будынку школы. А школа становіцца сярэдняй .

 

                      Будынак школы пасля рамонту ў 2013 годзе

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.