Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 396 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 290 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 453 человека

Информация о целевом использовании родительских пожертвований и спонсорской помощи

Дата: 27 сентября 2017 в 16:22, Обновлено 19 августа в 06:35

Інфармацыя

аб мэтавым выкарыстанні бацькоўскіх ахвяраванняў і спонсарскай дапамогі   ў 2018 годзе

     На  агульнашкольным бацькоўскім сходзе  22.09.2017 года пратакол №1 было прынята  рашэнне аб аказанні  дапамогі ўстанове адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе  для правядзення касметычнага рамонту ў памеры каля 8 рублеў на год на аднаго навучэнца, калі маецца такая магчымасць. Дадзены рахунак , на які можна пералічваць грашовыя сродкі.

     За 2017/2018 навучальны год ахвяраванні бацькоў і работнікаў установы адукацыі склалі  860 бел.рублёў.

      Ад збору другаснай сыравіны на пазабюджэтны рахунак грашовыя сродкі яшчэ не паступалі. Сыравіны здадзена на жнівень 2018года ўсяго: макулатуры - 1430кг., шкла - 1037кг., палімераў - 70кг. Збор другаснай сыравіны працягваецца.

     У маі месяцы быў складзены план работы па падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. Згодна плану былі закуплены матэрыялы на агульную суму 840 руб.. Фарбы 105 кг. на суму 583 рублі, краны (2 шт.) - 84 руб., маскітныя сеткі (2 шт.) - 50 руб., паветраныя разрывы для мыйных ваннаў (6 шт.) - 43 руб., таксама закупаўся бензін для касьбы тэрыторыі.За летні перыяд закуплена і расходавана на касьбу 70 літраў бензіну на суму 86 руб. Закупкамі займаўся папячыцельскі савет установы адукацыі.

     Перададзеныя матэрыялы пастаўлены на прыход і расходаваны на падрыхтоўку ўстановы адукацыі да новага навучальнага года.

      Былі пафарбаваны ўсе вучэбныя кабінеты, калідоры школы, лесвічныя пляцоўкі, батарэі, пакоі для   гульні, калідоры і падсобныя памяшканні дзіцячага сада, надворнае абсталяванне, фундамент, часткова сцены ў спортзале, класных пакоях, фасад школы і сада.

    Трэба адзначыць, што з тых сродкаў, якія паступаюць на пазабюджэтны рахунак установы адукацыі, ажыццяўляецца аплаты за інтэрнэт-паслугі дзіцячага сада. На дадзены час абанентная  плата складае 14 рублёў 20 капеек. Папячыцельскі савет установы адукацыі дае на гэта сваю згоду.

Дырэктар                                               Т.М.Бурак

                            

                                                     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.