Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 390 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 287 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 447 человек

Настаўнікі школы – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Дата: 24 июня 2014 в 14:39, Обновлено 29 марта 2015 в 08:31

Настаўнікі школы –

 

ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

Радзіёнаў Фёдар Емельянавіч

(1920- 1990)

Нарадзіўся ў г.п. Тураў у 1920 годзе.

Прызваны ў армію  7 кастрычніка 1944 года Тураўскім РВК.

З кастрычніка 1944 года года  па лістапад 1944 г. служыць у запасным  стралковым палку стралком.

З лістапада 1944 г. па сакавік 1945 г. служыць ў 1108 стралковым палку мінамётчыкам.

З сакавіка 1945 г. па лістапад 1945 г. служыць у 1124 стралковым палку старэйшым пісарам. Дайшоў да Берліна.

9 лістапада 1945 года  дэмібілізаваўся.

Вышэйшую адукацыю атрымаў пасля вайны ў г. Масква.

Працаваў дырэктарам Пагосцкай і Азяранскай сямігадовых і васьмігадовых школ.

З 1975г. па 1980 г. працаваў настаўнікам гісторыі і геаграфіі Азяранскай васьмігадовай школы.

Памёр у 1990 годзе.

Ефіменка Дзмітрый Трафімавіч

(01.06.1921-04.10.1994)

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1921 годзе ў в. Новая Грэбея Брагінскага раёна, беларус, член КПСС. Прызван у рады Чырвонай Арміі 12 чэрвеня 1941 года Брагінскім РВК. З 01.07.1941 года па снежань 1941 года – курсант Арлоўскага ваенна-пяхотнага вучылішча Туркменскай ССР.  Са снежня 1941 г. па ліпень 1942 г. - У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў кулямётнымі падраздзяленнямі – узводам і ротай. З лютага 1945 года па чэрвень 1946 года служыў у войсках спецыяльнага назначэння, дзе прыходзілася выконваць розныя заданні Галоўнага Інтэндантскага Упраўлення Чырвонай Арміі за межамі Радзімы. У баях з нямецкімі акупантамі атрымаў чатыры раненні. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. Дэмібізаваўся з радоў Чырвонай Арміі ў чэрвені 1946 года па стану здароўя.  Старшы лейтэнант запаса. У 1951 годзе закончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут. Працаваў15 год  дырэктарам сярэдняй шкокамандзір кулямётнага узвода 131 асобай стралковай брыгады 30-ай арміі. У ліпені 1942 года быў ранены, затым пасля шпіталя служыць камандзірам  кулямётнага взвода 264 стралковага палка 380 стралковай дывізіі  1-ай ударнай брыгады.  Са снежня 1943 года па верасень 1944 г. – камандзір кулямётнай роты 247 палка 37 стралковай дывізіі 2-ой ударнай арміі. Зноў быў паранены. Пасля шпіталя суправаждаў воінскія транспарты ў г. Мінску. 14 мая 1946 г. звольнены ў запас. Працаваў дырэктарам школы ў Брагінскім  раёне, затым пераехаў у Тураўскі раён, дзе працаваў дырэктарам Азяранскай васьмігадовай школы, дырэктарам Пагосцкай сярэдняй школы і намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Азяранскай васьмігадовай школы.

 

Кулеш Мікалай Сцяпанавіч

(15.01.1925-11.06.2011)

Нарадзіўся ў в. Азяраны 15 студзеня 1925 года. У 1941 годзе, калі пачалася вайна, закончыў 9 класаў.

У 1942 г. на тэрыторыі Тураўскага раёна пачынае дзейнічаць  партызанскі атрад “За Радзіму”, камандзірам якога быў Прасалаў. Мікалай Сцяпанавіч становіцца сувязным  гэтага партызанскага атрада. У 1943 г. перайшоў у партызанскі атрад “Смерць фашызму”, які ўваходзіў у партызанскае злучэнне “Бегмы” на Украіне. Калі ішлі баі за вызваленне г.Роўна, быў назначаны кулямётчыкам, удзельнічаў у падрыўных работах. На чыгуначнай дарозе узрывалі палатно, падрывалі эшалоны. Калі г. Роўна быў вызвалены, яго накіравалі ў г.Чарнаўцы вучыцца ў міліцэйскую школу. У 1945 г. служыў у міліцыі і вёў барацьбу з бандытамі, так як у лясах было шмат груп нямецкіх салдат. Затым быў пераведзены ў Палескую вобласць, дзе і сустрэў канец вайны.

У 1947 г. служыў у арміі ў Магілёўскай і Мінскай абласцях. У 1947 годзе вярнуўся ў родную в.Азяраны і быў прызваны на тэрміновую  службу ў рады Чырвонай Арміі. У 1951 годзе дэмібілізаваўся.

З 1951 г. па 1956 г. – настаўнік фізічнай культуры, дапрызыўнай падрыхтоўкі, выяўленчага мастацтва і чарчэння Пагосцкай сярэдняй школы. З 1956 г. па 1984 г. працуе настаўнікам працоўнага навучання, выяўленчага мастацтва і спеваў Азяранскай васьмігадовай школы. Завочна закончыў Пінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум у 1979 г.

Узнагароды:

ордэн Айчыннай вайны; медаль “Партызану Айчыннай вайны”ІІ ступені; медаль Жукава; медаль “Захиснику Вітчызны” (укр.); медаль “За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.»; знак «25 лет Победы в Великой Отечественной войне»; знак «50 років Визволення Украіни;  медаль «Ветэран працы».

 

Енактаеў Мікалай Ціханавіч

 

Нарадзіўся 22 лістапада 1925 года ў г. Томск. 3 студзеня 1943 года быў залічаны ў рады Чырвонай Арміі. Ваяваў у Смаленскай вобласці. Пад г.Ельня быў цяжка паранены.

Пасля шпіталя служыў у 3-ай асобай штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгадзе. У складзе гэтай брыгады вызваляў Беларусь, Усходнюю Прусію. Пад Віцебскам быў паранены.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Пасля дэмабілізацыі стаў працаваць настаўнікаў малодшых класаў, затым настаўнікам фізічнай культуры ў Кіраўскай вобласці.

Калі пайшоў на пенсію, пераехаў жыць у Беларусь. Працаваў у Азяранскай васьмігадовай школе кіраўнікоў фотагуртка.

 

Кошман Аляксандр Платонавіч

(15.03.1923-12.07.1987)

Кошман Аляксандр Платонавіч нарадзіўся 15 сакавіка 1923 года ў в.Малы Малішева Тураўскага раёна.

З 1 кастрычніка 1943 года па 24 лютага 1944 года ваяваў у партызанскім атрадзе імя Чапаева.

З лютага 1944 года прызваны на воінскую службу ў рады Чырвонай Арміі. Радавы. Праходзіў службу ў 215 запасным стралковым палку.

З лютага 1944 года па ліпень 1944 года служыць у 687 асобым інжынерным батальёне пісарам.

2  ліпеня 1944 года быў цяжка паранены.

З ліпеня 1944 года па май 1945 года знаходзіўся ў шпіталі. Звольнены ў запас у маі 1945 года.

У 1965 годзе закончыў Мінскі педагагічны інстытут.

З 1953 па 1987 гг. працаваў настаўнікам гісторыі Пагосцкай сярэдняй школы , а затым базавай школы.

У 1955 годзе працаваў настаўнікам гісторыі ў Азяранскай васьмігадовай школе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.