Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 390 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 287 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 447 человек

План работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў ДУА “Азяранскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” на 2018/2019 навучальны год

Дата: 21 сентября в 16:01

                                                     Зацвярджаю

                                                                           Дырэктар ДУА “Азяранскі

                                                                                 дзіцячы сад – сярэдняя школа”

                                                                            ___________  Т.М. Бурак

                                                                    “_____” _______ 2018г.

План работы

метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

ДУА “Азяранскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

на 2018/2019 навучальны год

Тэма: удасканаленне форм і метадаў выхавання дзяцей і падлеткаў праз узаемадзеянне педагогаў, соцыума і бацькоў

Мэта: удасканаленне выхаваўчага працэсу і росту прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў праз правядзенне пазашкольных і агульнашкольных мерапрыемстваў у рэжыме супрацоўніцтва з бацькамі і соцыумам.

Задачы:

1.Фарміраваць ў класных кіраўнікоў тэарэтычнай і практычнай базы для мадэліравання сістэмы сучаснага выхавання дзяцей і падлеткаў.

2. Абмяркоўваць формы і метады работы, накіраваныя на ўдасканаленне методыкі правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне духоўных якасцей асобы навучэнца.

3. Ствараць ўмовы для абагульнення і распаўсюджання вопыту работы класных кіраўнікоў.

4. Садзейнічаць актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм работы з навучэнцамі і іх бацькамі па ўмацаванню нацыянальных і сямейных традыцый.

Пасяджэнне №1 (верасень)

Тэма: Арганізацыя выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2018/2019 навучальным  годзе.

Мэта: забяспячэнне нарматыўна-метадычнага суправаджэння выхаваўчага працэсу; каардынацыя планавання, арганізацыі і педагагічнага аналізу выхаваўчых мерапрыемстваў класных кіраўнікоў; знаёмства з нарматыўнымі дакументамі і актамі.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Час правядзення: верасень

Пытанні для абмеркавання:

1. Аналіз работы МА класных кіраўнікоў за мінулы навучальны год. 

2. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай  работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе». Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы на 2018/2019 навучальны год.

3. Планаванне выхаваўчай работы ў класе і яе ўлік. 

4. Удзел класных кіраўнікоў у рабоце шостага школьнага дня. 

5.Сацыяльны пашпарт класа, асаблівасці запаўнення. 

 Практычная частка:

1. Выстаўка метадычнай літаратуры “Планаванне выхаваўчай работы ў класе”.

2. Нарматыўна-прававая база класнага кіраўніка.Выпрацаванне метадычных рэкамендацый.

Літаратура:

1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай  работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе»

2. Концепция непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь: утверждена постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 15.08.2015 № 82

3. Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодёжи на 2016-2020гг. от 22 февраля 2017 , №9

3. Планирование воспитательной работы в классе и ее учет: Метод.рекомендации. Праблемы выхавання. Веснiк адукацыi. 2012. № 3

Пасяджэнне №2

Тэма: Фарміраванне культуры быту і вольнага часу  дзяцей і моладзі – адзін з найважнейшых аспектаў дзейнасці ўстановы адукацыі.

Мэта: вывучэнне асаблівасцей  фарміравання культуры быту і вольнага часу падрастаючага пакалення.

Форма работы: творчая гасцінная

Час правядзення: лістапад

Пытанні для абмеркавання:

1. Узаемадзеянне школы і сям'і з мэтай павышэння педагагічнай культуры бацькоў (з вопыту работы Аліфяровіч А.М.).

2. Формы і спосабы арганізацыі культуры дасугавай дзейнасці, як найважнейшы сродак  прафілактыкі супрацьпраўных паводзін (з вопыту работы Фіцнер І.Л.).

3. Роль мерапрыемстваў шостага школьнага дня ў фарміраванні культуры быту і вольнага часу дзяцей і моладзі (з вопыту работы Ястрэмская Г.М.).

Практычная частка

1. Наведванне і аналіз праведзенага адкрытага мерапрыемства ў 4 класе.

2. Дэманстрацыя распрацовак сучасных форм правядзення выхаваўчых  гадзін.

Літаратура:
1. Багдановіч О. Н. Пазакласная праца ў школе. Практычныя рэкамендацыі для педагогаў, класных кіраўнікоў. /О.Н. Багдановіч. -  Мазыр: Белы вецер.- 2008.-138с.
2. Катович Н.К. Формы и методы взаимодействия семьи и школы./

Н.К. Катович.-Минск: Национальный институт образования.-2011.- 196 с.

3. Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні і арганізацыі мерапрыемстваў шостага школьнага дня.

Пасяджанне № 3 (люты)

Тэма: Напрамкі работы класнага кіраўніка па фарміраванню духоўна-маральнага здароўя класнага калектыву.

Мэта: абмен вопытам, знаёмства з новымі падыходамі ў рабоце з сям’ёй.

Форма правядзення: абмен вопытам

Пытанні для абмеркавання:

1. Аб выкананні рашэнняў паседжання № 1.

2. “Класны час як сродак выхавання.” З вопыту работы класнага кіраўніка (Швец В.Л.). Асноўныя формы і метады работы класнага кіраўніка ў выхаванні навучэнцаў.

3. Духоўна-маральнае выхаванне ў сям’і (з вопыту работы Аксёнчык Н.М.).

Практычная частка:

1. Выхаваўчае мерапрыемства па захаванню сямейных і народных традыцый роднага краю да Году малой радзімы 7 клас.

Пасяджэнне №4 (май)

Тэма: Фарміраванне інфармацыйнай культуры вучняў. Інфармацыйная гадзіна як эфектыўная форма інфармацыйна - прапагандысцкай работы.

Мэта:  сістэмна ўплываць на фарміраванне інфармацыйнай культуры вучняў.

Задачы:

-вызначыць асноўныя задачы ў арганізацыі эфектыўнай працы па фарміраванні інфармацыйнай культуры вучняў;

 - абмяняцца вопытам падрыхтоўкі і арганізацыі інфармацыйных гадзін.

Форма правядзення: круглы стол

Час правядзення: лістапад

Пытанні для абмеркавання:

1. Фарміраванне інфармацыйнай культуры вучняў. Крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці інфармацыйнай гадзіны.

2. Дні інфармавання “ШАГ” – эфектыўная форма інфармацыйна - прапагандысцкай  работы.

3. Формы правядзення інфармацыйных гадзін. Ацэнка якасці правядзення інфармацыйных гадзін. 

Практычная частка

- арганізацыя ўзаеманаведвання інфармацыйных гадзін;

- адкрытае мерапрыемства у рамках Дня інфармавання “ШАГ” (9 – 11 класы)

Літаратура:

1. Аб правядзенні інфармацыйных і класных  гадзін ва ўстановах адукацыі (Прылажэнне 1).

2. Рэкамендацыі па размяшчэнню, прымяненню і прапагандзе дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь у дзяржаўных установах адукацыі і выхавання.

3. Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў установы адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе (Прылажэнне 1).

Намеснік дырэктара па ВР                              Н.М. Ярмоліч

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.