Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 396 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 290 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 453 человека

Поступление ребёнка в школу

Дата: 21 августа 2015 в 10:50, Обновлено 17 ноября 2016 в 06:57

Хутка ў школу

     Паступленне дзіцяці ў школу — гэта пераломны момант у яго жыцці. Новыя ўмовы прад’яўляюць больш высокія патрабаванні да інтэлектуальнага і асобаснага развіцця будучага школьніка, а таксама да ступені сфарміраванасці ў яго вуснага маўлення, правільнага нарматыўнага гукавымаўлення. Паколькі асноўная функцыя маўлення — зносіны, любое маўленчае расстройства абавязкова адбіваецца на зносінах чалавека з іншымі людзьмі, асабліва тады, калі маўленне ў выніку парушанага вымаўлення гучыць неахайна, непрыгожа, неразборліва.

     У дашкольным узросце дзеці засвойваюць неабходны для навучання ў школе слоўнікавы запас і моўныя граматычныя формы, падрыхтоўваюцца да авалодання гукавым і марфалагічным аналізам слоў. Паралельна фарміруецца і правільнае гукавымаўленне, у асноўным да 5—6 гадоў. Таму варта ўдзяліць асаблівую ўвагу выхаванню правільнага вымаўлення ўсіх гукаў роднай мовы ў дашкольным узросце.
Маўленне не з’яўляецца прыроджанай здольнасцю чалавека, яно фарміруецца паступова, разам з развіццём дзіцяці.

Для нармальнага станаўлення маўлення неабходна, каб кара галаўнога мозга і органы пачуццяў дзіцяці — слых, зрок, нюх, дотык — былі дастаткова развітымі.
Асабліва важнае для фарміравання маўлення развіццё маўленчарухальнага і маўленчаслыхавога аналізатараў. Усё гэта ў значнай ступені залежыць ад навакольнага асяроддзя. Калі дзіця не атрымлівае новых яркіх уражанняў, не створаны абставіны, якія садзейнічаюць развіццю руху і маўлення, затрымліваецца яго фізічнае і псіхічнае развіццё.
Для развіцця маўлення вялікае значэнне мае псіхафізічнае здароўе дзіцяці — стан яго вышэйшай нервовай дзейнасці, вышэйшых псіхічных працэсаў (увагі, памяці, мыслення, фантазіі), а таксама яго фізічны (саматычны) стан. Адмоўна ўплываюць на фарміраванне маўлення розныя хваробы — дыспепсія, хранічная пнеўманія, танзіліт, адэноіды і інш.

Маўленне развіваецца ў перайманні, таму вялікую ролю ў яго фарміраванні адыгрывае выразнае, павольнае маўленне дарослых, якія жывуць з дзіцем.
На жаль, у апошні час адзначаецца, што дзеці растуць у рэжыме “слыхавога дэфіцыту” (бацькі не размаўляюць з дзецьмі ў дастатковым для фарміравання правільнага маўлення аб’ёме). Па даследаваннях расійскіх вучоных, з дзецьмі-дашкольнікамі бацькі размаўляюць у суткі 30—35 хвілін. Моўныя адносіны замяняюць гаджэты, а дзіцяці, каб зразумець слова, трэба пачуць яго 600 разоў.

Што ж павінна ўмець і ведаць 5—6-гадовае дзіця?

РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ

— Будаваць складаныя сказы розных відаў. Напрыклад, складаць сказы з прапанаваных слоў: малюнак, дзяўчынка, маляваць, фарбамі; дзеці, горка, санкі, катацца, з, на.
— Хутка ўтвараць новыя словазлучэнні. Напрыклад: шапка з футра — футравая шапка, сок са сліў — слівавы сок.
— Тлумачыць змест прымавак. Напрыклад, “Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці”.
— Складаць апавяданні па карцінцы, па серыі карцінак, з жыцця.
— Выразна выконваць вершы, з рознай інтанацыяй перадаваць радкі, у якіх выказваецца радасць, захапленне, сум і г.д.

РАЗВІЦЦЁ ЎВАГІ

— Выконваць заданне, не адцягваючыся, каля 15 хвілін.
— Знаходзіць 5—6 адрозненняў паміж прадметамі і паміж двума малюнкамі.
— Утрымліваць у полі зроку 8—10 прадметаў.
— Капіраваць дакладна ўзор ці рух.
— Лёгка гуляць у гульні на ўважлівасць і хуткасць рэакцыі. Напрыклад, называйце назоўнікі, але перад гульнёй дамоўцеся: калі пачуў назву цацкі — пляснуць у далоні; калі пачуў назву школьных прылад — скласці рукі на стале; калі пачуў назву прадмета для спорту — пакласці рукі на плечы. Ці так: калі пачуў слова, на канцы якога гук “а”, — падымі руку.

РАЗВІЦЦЁ ПАМЯЦІ

— Запамінаць 8—10 карцінак за 0,5—1 хвіліну.
— Запамінаць лічылкі (напрыклад: “Три гуся летят над нами, три гуся — над облаками, два спустились за ручей. Сколько было всех гусей?!”) і скорагаворкі (напрыклад: “Цыпленок с курицей пьют чай на улице”).
— Запамінаць фразы (напрыклад, “Юля і Оля малююць каляровымі алоўкамі”; “Восенню часта ідзе дождж”; “Лена гуляла з мячом, кубікамі, ваўчком, лялькай, мішкам”).
— Расказваць па памяці апавяданні, вершы, казкі, змест карцінак.
— Паўтараць дакладна тэкст, якія складаецца з 3—4 сказаў.

ВЕДЫ АБ НАВАКОЛЬНЫМ СВЕЦЕ

— Называць сваё і бацькоў імя, імя па бацьку і прозвішча.
— Ведаць назву сваёй краіны, горада, планеты і сталіцы Радзімы.
— Ведаць назвы асноўных прафесій людзей. Тлумачыць, чым характэрны гэтыя прафесіі, якую яны прыносяць карысць людзям. Ведаць прафесіі бацькоў.
— Называць поры года, дні тыдня, часткі сутак у іх паслядоўнасці.
— Называць вясеннія, летнія, асеннія і зімовыя месяцы.
— Адрозніваць драпежных жывёл ад траваедных, пералётных птушак ад тых, што зімуюць, садовыя кветкі ад палявых, дрэвы ад кустоў.
— Называць усе з’явы прыроды.

МАТЭМАТЫКА

— Лічбы 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9; знакі “+”, “-”, “=”, “>”, “<”.
— Як складаць і рашаць задачы ў адно дзеянне на складанне і адыманне.
— Як карыстацца арыфметычнымі знакамі дзеянняў.
— Як раздзяліць круг і квадрат на дзве і чатыры роўныя часткі.
— Склад лікаў першага дзясятка.
— Прамы і адваротны парадак лічбавага рада.
— Як атрымаць лік першага дзясятка, дабаўляючы адзінку да папярэдняга і адымаючы адзінку з наступнага за ім рада.
— Назву бягучага месяца, паслядоўнасць дзён тыдня.

АСНОВЫ ПІСЬМЕННАСЦІ

— Складаць сказы з 3—5 слоў.
— Складаць схему сказа.
— Дзяліць простыя сказы на словы.
— Дзяліць словы на склады.
— Адрозніваць галосныя і зычныя літары.
— Вызначаць, на які склад падае націск.
— Вызначаць мяккасць і цвёрдасць гукаў у словах.
— Вызначаць колькасць гукаў і літар у слове.
— Вызначаць па інтанацыі апавядальны, клічны, пытальны сказы.

РАЗВІЦЦЁ МЫСЛЕННЯ

— Закончыць сказ: “Калі стол вышэйшы за крэсла, то крэсла…”, “Калі два больш за адзін, то адзін…”, “Калі рака глыбейшая за ручай, то ручай…”.
— Знаходзіць лішняе слова сярод групы слоў, напрыклад: “Васіль, Фёдар, Сямён, Іваноў, Яўген”, “Гняздо, нара, мурашнік, куратнік, бярлог”, “Смелы, храбры, адважны, злосны, рашучы”.
— Адказваць на мудрагелістыя пытанні, напрыклад: “Калі гусь стаіць на адной назе, яна важыць 2 кілаграмы. Колькі будзе важыць гусь, калі стане на дзве нагі?” — і інш.
— Вызначаць паслядоўнасць падзей.
— Знаходзіць і тлумачыць адрозненні паміж прадметамі і з’явамі.
— Знаходзіць сярод прапанаваных прадметаў лішні, тлумачыць свой выбар.

РАЗВІЦЦЁ ДРОБНАЙ МАТОРЫКІ

— Складваць з канструктара па ўзоры любую фігуру. Скласці з паперы, па ўказаным дарослым узоры, просты прадмет (караблік, лодачку і г.д.).
— Выразаць нажніцамі складаную фігуру па контуры, намаляваным на аркушы паперы.
— Выконваць аплікацыі на паперы як самастойна, так і па ўзоры.
— Складваць пазлы без пабочнай дапамогі.
— Рэгуляваць сілу націску на аловак і пэндзаль і мяняць напрамак руху рукі ў залежнасці ад формы выявы прадмета.
— Размяшчаць выяву на ўсім аркушы ці ў зададзеных межах: на адной лініі, на шырокай паласе.
— Штрыхаваць малюнкі, не выходзячы за іх контуры. Акуратна размалёўваць складаныя малюнкі.
— Арыентавацца ў сшытку ў клетку ці ў лінейку.

Таццяна БАРЫСАВА, 
настаўнік-лагапед 22-й дзіцячай паліклінікі Мінска.

Па матэрыялам "Настаўніцкай газеты"

 
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.