Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 390 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 287 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 447 человек

САСКЕВІЧ Мікалай Аляксеевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук

Дата: 24 июня 2014 в 21:51, Обновлено 5 декабря 2014 в 22:32

САСКЕВІЧ

Мікалай

Аляксеевіч,

 

кандыдат

фізіка-матэматычных навук

 

Нарадзіўся у 1945 г., 2 студзеня, у сям'і сялян. Бацька Саскевіч Аляксей Васільевіч (1901 - 1976) закончыў царкоўна- прыходскую школу ў в. Пагост, служыў 4 гады ў Краснай Арміі, маладым плавіў караваны лес на Прыпяці і Дняпру, да вайны ў пагосцкім калгасе,  які атрымоўваў ураджаі бульбы да 300 ц/га, быў узнагароджаны сярэбраным медалём I Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве ў 1939г. і прэміраваны прэміяй 500руб., узнагароджаны баявымі медалямі "За освобожденне Варшавы” і “За победу над Германией", пасля вайны - загадчык конафермы, начальнік піларамы ў в. Пагост, брыгадзір рыбалавецкай брыгады, рабочы Тураўскага  леспрамгаса, калгасны палявы стораж. Маці Саскевіч Еўдакія Рыгораўна (1903 - 1966) - няграматная, выгадавала 4-х дзяцей (двое ячшэ памерлі да вайны), перадавая калгасніца.

Саскевіч М. А. у 1951 г. быў прыняты ў 1-ы клас Пагосцкай сярэдняй школы. I ў 1958 г. закончыў Пагосцкую ўжо сямігадовую школу з пахвальнай граматай. У 1961г. закончыў  Азяранскую сярэднюю школу з залатым медалём.

Саскевіч М.А. у 1961 г. быў  нпрыняты на першы курс  Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытуга ( пры конкурсе  7 чалавек на месца). У 1968 г. у Фізічным інстытуце імя П.Н.Лебедзева АН СССР на "выдатна" абараніў дыпломную работу, прысвечанную вымярэнню заселенасці ўзроўняў энергіі іона аргона ў плазме аргонавага разрада. Яе вынікі даложаны на Міжнароднай канферэнцыі па з’явах у  іанізаваных газах (Бухарэст, 1969 г.) і выкарыстаны пры  распрацоўцы іонных аргонавых лазераў, якія выпраменьваюць у сінім, блакітным і зялёным участку спектру і цяпер вьшарыстоўваюцца ў многіх навуковых лабараторыях.

Пасля заканчэння МФТІ быў  размеркаваны на работу ва Ўсесаюзны навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай фізікі , г. Арзамас-16 Горкаўскай вобласці, дзе прымаў удзел у работах  па стварэнні лазера з накачкай выбухам атамнай бомбы. Ім распрацавана методыка вымярэння абсалютнай спектральнай  адчуваласці  фотаадчувальных пластоў фотапрыёмнікаў, з прымяненнем якой была вымярана абсалютная спектральная  яркасць плазмы атамнага выбуху і з гэтага зроблены вывад аб магчымасці ім накачаць газавы лазер.  Такі лазер ва УНДІЭФ (ВНІІЭФ) пазней быў створаны – упершыню ў свеце, ён меў даўжыню  16м і дыяметр 1м. Планавалася на яго аснове  зрабіць лазер для паражэння касмічных ваенных аб’ектаў праціўніка.

У 1974г. паступіў у вочную  аспірантуру Інстытута  фізікі АН БССР, закончыў яе у 1977г. і быў прыняты у ІФ на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. 31991 г. навуковы супрацоўнік аддзела аптычных праблем інфарматыкі АН БССР, які выдзяліўся з ІФ, і працуе ў ім па цяперашні час. У 1996г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную даследаванню лазераў на крышталях фторыстага ліція афарбаваных Y-промнямі, якія выпраменьваюць за чырвонай граніцай бачымага спектру даўжыню хвалі ад 0,82мкм да1,10 мкм. Вынікі даследавання  з'явіліся навуковай  асновай для стварэння  лазера "Снектрон-ЦО", які выпускаў прыборабудаўнічым  заводам  АН  СССР у Мінску і цянер выкарыстоўваецца ў лабараторыях  Мінска і Масквы.

З 1993 года на сёняшні дзень – сакратар праўлення Тураўскага  навукова-асветніцкага таварыства, у якое ўваходзяць вядучыя даследчыкі Тураўшчыны і яе патрыёты, кіраўнікі  Жыткавіцкага раёна і Турава - усяго каля 45 чалавек (у тым ліку 8 дактароў  навук і 17 кандыдатаў навук). Таварыства дабілася рашэння  Кабінета  Міністраў  РБ аб утварэнні Нацыянальнага  парка  "Прыпяцкі" (1995г.), а таксама аб вяртанні старажытнага крыжа з Гомеля у в.Пагост  (1996 г.), падрыхтавала да выпуску альманах "Тураўшчына: мінулае і сучаснасць”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.