Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 390 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 287 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 447 человек

Святло роднага слова

Дата: 28 марта 2017 в 11:48, Обновлено 3 апреля 2017 в 19:46


                                                 Матэрыялы да практыкавання 119,6 клас

Слайды 1-4

  10 чэрвеня 1942 года фашысты акружылі чэшскі пасёлак Лідзіцэ,усе мужчыны (172 чал.)былі растраляны, жанчыны (172 чал.) былі адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер. 82 дзіцяці загінула ў лагеры смерці. Раніцай 11 чэрвеня пасёлак  уяўляў сабой голае папялішча.

Слайды 5-6

    Раніцай 10 чэрвеня 1944 года адбылася трагедыя ў французскім пасёлку Арадур. Эсэсаўцы сагналі 197 мужчын і пачалі растрэльваць з аўтаматаў,стараліся біць па нагах. Потым аблілі гаручым і падпалілі. 240 жанчын і 205 дзяцей былі сагнаны ў царкву. Фашысты спалілі іх зажыва. Французы не сталі аднаўляць пасёлак,ён і зараз стаіць разбураны, як напамін аб жахах вайны.

Слайды 7-10

    Кожны народ ганарыцца перамогамі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы і свята шануе памяць ахвяр, панесеных у імя гэтых перамог. У французаў ёсць Арадур, у чэхаў – Лідзіцэ. Сімвал бяззмерных выпрабаванняў беларусаў – Хатынь, якая прадстаўляе некалькі сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з жыхарамі.

   Сумна і разам з тым велічна днём і ноччу, у вецер і непагоду разносіцца над Белай руссю звон Хатыні. Бясконцы людскі паток. Моўчкі стаяць людзі ля Вянка памяці, пакладзенага нам месцы пахавання попелу хатынцаў, моўчкі чытаюць яны зварот мёртвых да жывых – чорныя словы на мармуры : “Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму нашу, і вас дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу, каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на Зямлі, каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала!”

План-канспект урока беларукай мовы ў 5 класе па тэме “Вымаўленне і правапіс падоўжанных зычных . Падаўжэнне і падваенне зычных ”(5 клас).

Тэма: Вымаўленне і правапіс падоўжанных зычных.

           Падаўжэнне і падваенне зычных  (5 клас)

Мэта: засваенне правіл вымаўлення і напісання падоўжаных зычных,фарміраванне навыкаў адрознення фанетычнага падаўження ад марфалагічнага падваення.

Задачы:

      садзейнічаць паглыбленню ведаў школьнікаў пра падоўжаныя зычныя як характэрную з’яву фанетыкі, іх вымаўленне і абазначэнне на пісьме;

      фарміраваць навыкі размежавання фанетычнага падаўжэння і марфалагічнага падваення, самастойнага мыслення, асэнсавання і структурыравання інфармацыі, уменне працаваць у групе;

      ствараць умовы для выхавання маральных якасцяў шляхам звароту да твораў вуснай народнай творчасці.

Абсталяванне: камп’ютар, схемы, раздатачны матэрыял

Эпіграф: Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі  да самазабыцця.

Ход урока:

І Арганізацыйны момант

- Растлумачце прыказкі . Якую з іх возьмем з сабой на ўрок? Чаму?

Як дбаеш, так і маеш.

Не раскусіўшы арэх, зерне не з’ясі.

Не той сябра, хто вусны мёдам мажа, а той, хто ў вочы праўду кажа.

II. Актуалізацыя раней вывучанага.

  1.Аперацыя «Падлячы захварэўшае слова» (вучні па чарзе выпраўляюць памылкі ў словах, якія з’яўляюцца на слайдзе):                                                                                   

 3. Праверка дамашняга задання.

 4.Зварот да апорнай табліцы «Правапіс у-ў». (Звяртаецца ўвага на тыя пункты правіла, дзе вучні дапусцілі памылкі).

Літару у (у складовае) пішам

Літару ў (ў нескладовае) пішам

У пачатку сказа:У лесе было ціха.

Пасля галосных у пачатку слова:сонца ўзышло

Пасля знакаў прыпынку: школа, у якой вучуся

У сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: паўза, саўна,фаўна

Пасля зычных: луг

Пры чаргаванні [л] з  [ў]: чытаў, думаў; але:палка, памылка, Алжыр

У пачатку ўласных назваў: на Урале

Пры чаргаванні [в] з  [ў]: лава – лаўка, крыві – кроў; але: ва В’етнаме, на рацэ Влтава

У запазычаных словах, якія заканчваюцца на –ум, -ус: радыус, страус

Пасля злучка, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: хлопцы-ўмельцы

У словах з націскным у: аул, баул

Пасля двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: часопіс “Бярозка” ўзнагародзіў пераможцаў; гучнае “ўра”

На канцы запазычаных слоў не пад націскам: фрау, ток-шоу

ІІІ Падрыхтоўка да засваення новай тэмы

1.Гульня “Арфаграфічны алімп” (Да дошкі выклікаю двух вучняў, якім неабходна ўставіць прапушчаныя літары ў словах, растлумачыць іх правапіс).

Ш…рсцяны, здароў…е, мядз…ведзь, камен…е, ван…а, камен…ы, піс…меннік, п…еса, ц…цярук.

2. Стадыя выкліку. Задаю вучням пытанні:

-У напісанні якіх слоў узніклі цяжкасці (каменне,ванна,каменны)

-Чаму? (усе астатнія арфаграмы вывучалі на папярэдніх уроках)

   - А як называюцца гукі, якія вымаўляюцца з большай працягласцю?

- А што вам вядома пра падоўжаныя гукі? У якім  становішчы яны падаўжаюцца?                              (Паміж галоснымі).

- А чаму ж тады ў слове павуціна не пішацца падоўжаны зычны, а ў слове  павуцінне пішам падоўжаны [н]?

- Чаму ў слове галлё пішам  падоўжаны гук [л], а ў слове алея не  пішам?

- Вы хочаце даведацца пра гэта?

     Вучні пераконваюцца, што не валодаюць поўнай інфармацыяй пра падаўжэнне зычных, разам ставім задачы:

1.Паглыбіць веды пра падоўжаныя зычныя.

2.Навучыцца “бачыць” гэтую арфаграму ў словах і правільна перадаваць яе пры пісьме.

3.Адрозніваць падаўжэнне і падваенне зычных.

Называю тэму ўрока і прапаную скласці схему вядомай ім інфармацыі пра падоўжаныя зычныя (раблю запісы на дошцы, а вучні – у сшытках).

Пішацца дзве літары

Падоўжаныя

зычныя

Адбываецца паміж галоснымі

Падаўжэнне

падваенне

Фанетычная асаблівасць б/м

IV. Засваенне новай тэмы.

  1. Праца над схемай.  Прапаную паглядзець вучням на схему і адказаць на пытанні:

Якія зычныя падаўжаюцца?

У якім становішчы адбываецца падаўжэнне зычных?

Г      ж  з  дз                             

        ш    с   ц    л  н  ч       Г

    2. Знаёмства с тэарэтычным матэрыялам  .

Даю заданне заданне запоўніць “белыя плямы”

Запазычаныя словы

Клас

Група

Алея

АЛЕ

(Словы запазычаныя,  у якіх не адбываецца падаўжэнне, прапаную прагаварыць хорам)

    3.  Прапаную вучням расказаць адзін аднаму ў парах правіла, карыстаючыся схемай.

     4. Лінгвістычная задача. 

   Прапаную вучням  пабыць у ролі  даследчыкаў. Параўнаць словы:

каменне і  каменны.

Чым гэтыя словы падобныя і чым адрозніваюцца?

(вучні вызначаюць, дзе адбылося падаўжэнне, а дзе падваенне. У сшытках робяць схематычны запіс)

Падаўжэнне                                                                                   Падваенне 

    _ _                                                _    _                                               _    _ 

V.Фізкультхвілінка

Гульня “Пазнай гук”. Вучні ўстаюць . Паказваю картку з абазначэннем гука, калі гук можа падаўжацца, дзеці падамаюць рукі ўгору, калі не- прысядаюць.

VI. Замацаванне новага матэрыялу.

1.Лінгвістычная эстафета. Змяніць словы так, каб адбылося падаўжэнне

зычных, калі магчыма.

Год –      Суд –       Багаты –      Навасёл –      Бераг –      Радасць –     Сібір

2. Гульня «Рэшата».

- «Прасейце» словы з падоўжанымі і  падвоенымі літарамі. (У кожнага вучня карткі са словамі: аббегаць, адкрыццё, бяззубка, вясенні, галлё, законны, разводдзе, раённы, мільённы, чарчэнне, бяссэнсіца, жыццё). Правильны адказ падаецца на слайдзе.

3. Перакласці словы на беларускую мову:

Территория,  класс,  суббота,  коллектив,  группа.

4. Дыктант-загадка. 

Прапаную вучням пісьмова даць адказ на пытанні:

- Як называецца час перад узыходам сонца?                                (Світанне)

- Час перад заходам сонца?                                       (Змярканне).

- Якім словам можна замяніць словы паездкі  або паход? (Падарожжа).

VII.Падагульненне

1. Вернемся да тэмы нашага ўрока. Ці ўсё было зразумелым?

- Што новага вы даведаліся на ўроку?

- Якія заданні для вас былі цікавымі?

- Што трэба памятаць, каб не  памыліцца ў напісанні слоў з падоўжанымі зычнымі?

(вучні звяртаюцца да схем пры неабходнасці)

2. Звернемся да эпіграфа : «Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі  да самазабыцця»,

-Як вы разумееце сэнс выказвання?

-Назавіце словы, у якіх ёсць сённяшняя арфаграма.

VIII. Рэфлексія:

А зараз паглядзіце на трохкутнік:

-Хто з вас аказаўся на вяршыні ведаў па тэме?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

-У каго засталіся пытанні па тэме? ?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

-Каму яшчэ трэба папрацаваць ?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

IX. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

X. Дамашняе заданне: §  , пр.  (тлумачу дамашняе заданне ).

             -Дзякуй за працу на ўроку!

Ступайце цвёрда па зямлі,

Мацуйце мір, сяброўства, згоду

Ды помніце, адкуль прыйшлі,

                      З якой зямлі, з якога роду

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.