Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 396 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 290 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 453 человека

Ветэраны педагагічнай працы

Дата: 24 июня 2014 в 16:11, Обновлено 17 ноября в 11:28

Ветэраны педагагічнай працы

                                             Мішчанка Паша Рыгораўна

                            

Браім Вольга Мікалаеўна               Кошман Ева Аляксееўна

Русая Ефрасіння Прохараўна

Торчык Павел Міхайлавіч

Нарадзіўся 10 мая 1928 года ў в.Пагост Жыткавіцкага раёна.

Да вайны закончыў 3 класы Пагосцкай сямігадовай школы. У 1945 г. закончыў школу ФЗО г.Мазыра і атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Затым працаваў у Прыпяцкай сплаўканторы рабочым, затым брыгадзірам.

У 1970 годзе закончыў Пагосцкую васьмігадовую школу.

У 1973 годзе закончыў Тураўскую вячэрнюю сярэднюю школу.

У 1973-1974 гг. навучаўся ў СПТУ-45 і атрымаў спецыяльнасць трактарыст-машыніст ІІІ класа.

Працаваў настаўнікам працоўнага навучання ў Боркаўскай васьмігадовай школе з 1982 па 1984 гг.. працаваў настаўнікам працоўнага навучання Пагосцкай сярэдняй школы і Азяранскай васьмігадовай школы.

Узнагароды:

  • Ганаровая грамата Рэспубліканскага Савета піянерскай арганізацыі ім. В.І.Леніна (1982 г.);
  • Ганаровая грамата Жыткавіцкага раённага аддзела  адукацыі(1980 г.);
  • Ганаровая грамата Жыткавіцкага РК ЛКСМБ ( 1980г.);
  • Ганаровая грамата Жыткавіцкага раённага аддзела  адукацыі (1988 г.).

Шамаханава Праскоўя Мікалаеўна

1965 год- закончыла Мінскі педагагічны інстытут замежных моў.

1950 год – настаўніца замежнай  мовы Старажавецкай і Рычоўскай школ.

1960 год– настаўніца замежнай  мовы Пагосцкай СШ.

1960 – 1984 гг.  – настаўніца замежнай  мовы Азяранскай васьмігадовай школы.

1956 год – узнагароджана медалём  “Маці-гераіня”.

Коваль Ганна Сямёнаўна

Нарадзілася 6 лістапада 1946 года.

Закончыла ў 1963 годзе Азяранскую сярэднюю школу.

1963 г. – вучаніца прамкамбіната Лельчыцкага швейнага цэха.

1964 г. – студэнтка  біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Чкалава.

1969 г. – настаўніца біялогіі Стадоліцкай сярэдняй школы Лельчыцкага раёна.

1970 – 1987 гг. – настаўніца хіміі і  біялогіі Пагосцкай  сярэдняй школы Жыткавіцкага  раёна.

1987 – 1990 гг. - настаўніца хіміі і біялогіі Марковіцкай свасьмігадовай школы Лельчыцкага раёна.

1990 – 1998 г г. - настаўніца хіміі і  біялогіі Пагосцкай  сярэдняй школы Жыткавіцкага  раёна.

Узнагароды:

  • Ганаровая грамата Гомельскага аддзела адукацыі (1976 г.);
  • Ганаровая грамата Жыткавіццкага раённага аддзела адукацыі ( 1978 г.);
  • Ганаровая грамата Жыткавіццкага раённага аддзела адукацыі ( 1982 г.);
  • Ганаровая грамата  Жыткавіцкага РК прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі( 1982 г.);
  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі ( 1984 г.).

Коваль Пётр Данілавіч

Нарадзіўся  14 чэрвеня 1942 года ў в.Прокісель Рэцыцкага раёна. Закончыў у 1959 годзе Холмічскую сярэднюю школу. У 1963 годзе паступіў у Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Чкалава па спецыяльнасці хімія і біялогія, які закончыў у 1968 годзе.

1968-1969 гг. – настаўнік хіміі і біялогіі ў Кармягскай школе-інтэрнаце.

1970-1982 гг. - настаўнік хіміі і біялогіі Пагосцкай сярэдняй школы.

1982-1986 гг. – намеснік дырэктара агульнаадукацыйных дысціплін Лельчыцкага ПТУ-70.

1986-1997 гг. – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ліпнянскай сярэдняй школы Лельчыцкага раёна.

1997-1999 гг. - настаўнік хіміі і біялогіі Азяранскай  сярэдняй школы.

З 1999 года знаходзіцца на пенсіі. Неаднарозова быў узнагароджаны граматамі раённага і абласнога аддзелаў адукацыі. Піша вершы.


Машэрава Марыя Аляксандраўна

Нарадзілася 10 мая 1947 года ў в.Знаменка Жыткавіцкага раёна.

1954 г – вучоба ў Знаменскай пачатковай школе.

1957- 1964 гг. – вучылася ў Азяранскай сярэдняй школе.

1964-1968 гг. – вучоба ў Мазырскім педагагічным інстытуце імя Н.Крупскай па спецыяльнасці руская мова і літаратура.

1968 г. – настаўніца рускай мовы і літаратуры Людзяневічскай сярэдняй школы.

1969 – 1992 гг. настаўніца рускай мовы і літаратуры Пагосцкай сярэдняй школы.

1976 г. – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Пагосцкай сярэдняй школы.

1992-2002 гг.- настаўніца рускай мовы і літаратуры Азяранскай сярэдняй школы.

Узнагароды:

  • Ганаровая грамата Гомельскага аддзела адукацыі;
  • Жыткавіцкага раённага аддзела адукацыі ( 1979 г.);
  • Ганаровая грамата Жыткавіцкага РК прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі.

Меляшчэня Ганна Рыгораўна

Нарадзілася 14 кастрычніка 1951 года ў в. Знаменка Жыткавіцкага раёна.

У 1958 годзе была залічана ў 1 клас Знаменскай пачатковай школы. Закончыла 4 класы ў 1962 годзе і паступіла ў 5 клас Азяранскай васьмігадовай школы, якую скончыла ў 1966 годзе з пахвальным лістом.

1966 – 1970 гг. – вучоба ў Лоеўскім педагагічным вучылішчы.

1970-1971 гг. – настаўніца пачатковых класаў Сукачоўскай пачатковай школы.

1971-2001 гг.- настаўніца пачатковых класаў Азяранскай сярэдняй школы.

Узнагароджана Ганаровай граматай аддзела адукацыі Жыткавіцкага райвыканкама.

Зараз на   заслужаным адпачынку.

Касюк Міхаіл Паўлавіч

Нарадзіўся ў 20 лістапада 1947 года ў вёсцы Знаменка Жыткавіцкага раёна.

Вучыўся ў Знаменскай пачатковай школе, дзе закончыў 4 класы. У 1964 годзе скончыў Азяранскую сярэднюю школу.

1964 -1966 гг. – працаваў настаўнікам фізікі Пагосцкай сярэдняй школы.

1966 – 1968 гг.- служба ў радах Савецкай Арміі.

1969-1981 гг. – настаўнік малявання, фізкультуры і ваенны кіраўнік Пагосцкай сярэдняй школы.

1976- 1979 гг. – вучоба ў Гродзенскім тэхнікуме фізічнай культуры.

1981-1982 гг. – метадыст па фізкультуры і спорце будаўніча-мантажнага ўпраўлення меліярацыі.

1982-2006 гг. – настаўнік фізічнай культуры Азяранскай сярэдняй школы.

Памёр 22 верасня 2008 года.

Меляшчэня Мікалай Андрэевіч

Дата нараджэння – 5 мая 1936 г.

Месца нараджэння – в.Пагост Жыткавіцкага раёна

Закончыў Пагосцкую сярэднюю школу

Адукацыя – сярэдне-спецыяльная, па спецыяльнасці – тэхнік-механік. Закончыў Буда-Кашалёўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі.

Працоўная дзейнасць:

1953 г. –закончыў школу;

1973-1976 гг. – навучанне ў  Буда-Кашалёўскім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі;

1951-1994 гг. – майстар вытворчага навучання па сельскагаспадарчым машынам у Пагосцкай сярэдняй школе;

1994-1997 гг. - – майстар вытворчага навучання ў Азяранскай сярэдняй школе;

1997 – 1998 гг. – выкладчык трактарнай справы ў Тураўскім НВК.

Быў неаднаразова ўзнагароджаны Ганаровамі граматамі Жыткавіцкага аддзела адуацыі і медалём “Ветэран працы”.

Знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Меляшчэня Валянціна Мікалаеўна

Гады жыцця -  02.01.1950-10.12.1993 гг.

Месца нараджэння – в.Семурадцы Жыткавіцкага раёна

Закончыла Тураўскую сярэднюю школу

Адукацыя вышэйшая, па спецыяльнасці настаўнік біялогіі і хіміі. Закончыла Гомельскі педагагічны інстытут.

Працоўная дзейнасць:

1967 г. – закончыла школу;

1968-1973 гг. – навучанне ў Гомельскім педагагічным інстытуце;

1968 – 1993 гг. – настаўніца біялогіі і хіміі Азяранскай сярэдняй школы.

Была неаднаразова ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Жыткавіцкага аддзела адукацыі.

Пашэвіч Раіса Сцяпанаўна

Нарадзілася ў 1948 годзе.

1965 год - закончыла Пагосцкую сярэднюю школу.

1970 год – закончыла Мінскі педагагічны інстытут замежных моў.

1969 -1970 гг. – настаўнік замежнай мовы Рычоўскай СШ.

1971 г. - настаўнік замежнай мовы Пагосцкай СШ.

1972 г. - настаўнік замежнай мовы Хваенскай СШ.

1974 – 1984 гг. настаўнік замежнай мовы Железенскай СШ КССР.

1984 – 2002 гг. -настаўнік замежнай мовы Азяранскай СШ.

Знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Літвінка Алена Аляксееўна

Нарадзілася 14 лютага 1951 года ў в.Знаменка Жыткавіцкага раёна.

У 1966 годзе закончыла Азяранскую сярэднюю школу.

Закончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча ў 1969 годзе.

Педагагічную дзейнасць пачала ў 1969 годзе ў Забродскай пачатковай школе Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

З 1972 г. па 1990 г. працавала настаўнікам гісторыі Пагосцкай сярэдняй школы.

З 1990 года працуе настаўнікам гісторыі Азяранскай сярэдняй школы.

Мае ўзнагароды:

  • Ганаровая грамата Рэспубліканскага Савета піянерскай арганізацыі ім. В.І.Леніна (1982 г.);
  • Ганаровая грамата Жыткавіцкага раённага аддзела адукацыі ( 1979 г.);
  • Ганаровая грамата Жыткавіцкага раённага аддзела адукацыі ( 1988г.);
  • Грамата Гомельскай абласной станцыі юных турыстаў (1981 г.);
  • Ганаровая грамата Жыткавіцкага раённага аддзела адукацыі (2001 г.).

Знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Кірайчук Таіса Сяргееўна

Нарадзілася ў в.Азяраны ў 1958 годзе ў сям’і настаўніцы беларускай мовы Русай Е.П., што мабыць і зрабіла ўплыў на выбар будучай прафесіі.

У 1975 годзе закончыла Пагосцкую сярэднюю школу.

Сваю працоўную дзейнасць пачала бібліятэкарам Юркевіцкай сярэдняй школы.

У 1984 годзе закончыла Мазырскі педагагічны інстытут імя Н.Крупскай.

З 1976 па 1977  год працуе выхавацелем, а затым настаўніцай пачатковых класаў Азяранскай васьмігадовай школы.

У 1985 годзе ўзначальвае дзіцячы сад калгаса “Савецкая Беларусь”.

З1991 года  пачала працаваць настаўніцай пачатковых класаў у Азяранскай сярэдняй школе.

За сваю працоўную дзейнасць узнагароджана Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Жыткавіцкага райвыканкама (1997 г., 2008 г.), граматай  упраўлення адукацыі  Гомельскага аблвыканкама(2013г.).

Знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Маркевіч Кацярына Ніканаўна

Маркевіч  Кацярына Ніканаўна нарадзілася 20 верасня 1947 года ў вёсцы Старажоўцы Жыткавіцкага раёна.

У 1954 годзе пайшла ў першы клас Старажавецкай сямігадовай школы. Затым атрымала сярэднюю адукацыю ў Тураўскай сярэдняй школе № 2.

У 1965 годзе паступіла ў Гомельскі педагагічны інстытут імя Чкалава, які закончыла ў 1969 годзе.

Сваю педагагічную дзейнасць пачала з 15 жніўня 1969 года ў Пагосцкай сярэдняй школе настаўніцай матэматыкі і фізікі.

З 1974 года перайшла на працу ў Пухавіцкую васьмігадовую школу настаўніцай матэматыкі.

У 1976 годзе працуе настаўніцай фізікі ў Жыткавіцкай сярэдняй школе №1.

Затым яе працоўная дзейнасць  працягваецца ў Хваенскай сярэдняй школе, у якой яна працуе з 1978 па 1987 год.

З 1987 года  працавала настаўніцай матэматыкі Азяранскай васьмігадовай, а затым сярэдняй школы, дзе і закончыла сваю працоўную дзейнасць у 2004 годзе.

Знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Іваніс Марыя Рыгораўна

37 год добрасумленнай  працы аддала школе Іваніс Марыя Рыгораўна.

Нарадзілася  Марыя Рыгораўна 20 кастрычніка 1944 года ў в. Хільчыцы Жыткавіцкага раёна.

У 1961 годзе закончыла школу і паступіла ў Гомельскі педклас, які даваў сярэднеспецыяльную адукацыю. Закончыла яго ў 1962 годзе і была накіравана на працу настаўніцай пачатковых класаў у в. Буразь. Затым працавала настаўніцай пачатковых класаў у в.Дзедаўка. Адначасова  завочна вучылася ў Гомельскім Дзяржаўным універсітэце.

У 1965 годзе перайшла працаваць у Азяранскую васьмігадовую школу, дзе і працавала настаўніцай пачатковых класаў на працягу 37 год. З года ў год Марыя Рыгораўна дабівалася добрых поспехаў у рабоце.

Яна ўзнагароджана:

  • Ганаровай граматай Жыткавіцкага раённага аддзела адукацыі, РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (28.09.1983 г.),
  • Ганаровай граматай Жыткавіцкага раённага аддзела адукацыі, РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (1988 г.) ,
  • Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Гомельскага абвыканкама (1989г.),
  • Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама (2000 г.).

Слесарчук Канстанцін Сяргеевіч

Заслужаны настаўнік БССР

Канстанцін Сяргеевіч Слесарчук нарадзіўся ў вёсцы Знаменка (Слепцы) былога Тураўскага раёна ў 1927 годзе ў сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў чатыры класы Сляпецкай пачатковай школы. Затым ў 1944 годзе, пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, пайшоў вучыцца ў пяты клас Пагосцкай  сямігадовай школы. Тады яму ўжо было 15 год. У 1947 годзе яе закончыў. Адразу пасля заканчэння школы пайшоў працаваць  у Прыпяцкі лясгас, спачатку рабочым, а затым – дзесятнікам і прыёмшчыкам. Пасля ліквідацыі лясгаса ў 1950 годзе ўладкаваўся на працу ў мостатрад,  прымаў лес. У 1951 годзе прызваны на службу ў армію, служыў да снежня 1954 года на Балтыйскім флоце. З 1955 года працуе настаўнікам фізічнага выхавання і адначасова вучыцца ў Тураўскай вячэрняй сярэдняй школе, якую скончыў у 1960 годзе. Затым паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры,  які скончыў у 1966 годзе. Спачатку працаваў у Азяранскай васьмігадовай школе, затым у Пагосцкай сярэдняй школе, адкуль і выйшаў на заслужаны адпачынак у 1991 годзе. На працягу сваёй працы шмат займаўся ўмацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы школы. Стараўся, каб і вясковыя дзеці нічым не былі абдзелены і пакрыўджаны, а былі добра фізічна развіты, не горш за гарадскіх. Як паказчык добрай працы настаўніка - тое, што школы, дзе ён працаваў, удзельнічалі ў раённых спартакіядах школьнікаў і неаднаразова займалі прызавыя месцы. Актыўны ўдзел прымалі вучні школ і ў спартыўных спаборніцтвах “Старты надзей”. Вось што ўспамінае Канстанцін Сяргеевіч : "У 1973 годзе ўся Азяранская васьмігадовая школа прымала актыўны ўдзел у гэтых спаборніцтвах. А 5-ы клас выйшаў на першае месца нават на абласных спабортніцвах і павінен быў прыняць удзел у рэспубліканскіх. Цэлы месяц мы рыхтаваліся на базе Гомельскай спартыўнай школы. Паехаўшы ў Мінск, занялі другое месца сярод школ рэспублікі. Я быў узнагароджаны Граматай Міністэрства асветы БССР ІІ ступені. І ў гэтым жа годзе мне было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік Беларускай ССР” ". За сваю працу Слесарчук Канстанцін Сяргеевіч быў узнагароджаны медалём з нагоды 100-годдзя У.І.Леніна і шматлікімі граматамі.

Маркевіч Васіль Нічыпаравіч

Заслужаны настаўнік БССР

Нарадзіўся Васіль Нічыпаравіч Маркевіч у 1934 годзе.

У першы клас пайшоў пераросткам восенню 1944 года, калі Тураўшчыну вызвалілі ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Ён “вельмі цікавіўся ўсім новым і незвычайным”.

У 1949 годзе трагічна загінуў бацька. Васіль хадзіў у школу, а пасля ўрокаў спяшаўся ў кантору. Ён вельмі добра разбіраўся ў матэматыцы, а яшчэ прыгожа і пісьменна пісаў, таму яму давяралі запісваць працадні. Але ён быў яшчэ школьнікам, таму яго працадні (што зарабіў ён сам) запісвалі на старэйшую сястру Марту. У гэтыя ж гады працаваў у рэдкалегіях агульнашкольнай і калгаснай насценгазет. Тады ж пачаў супрацоўнічаць з перыядычным друкам – стаў рабоча-сялянскім карэспандэнтам.    10 класаў закончыў у 1954 годзе.

Тады ж перайшоў на штатную самастойную работу ўлікоўца працадзён у Пагосцкай паляводча брыгадзе калгаса “Савецкая Беларусь”.

Вясной 1955 года яму даверылі новы Пагосцкі сельскі клуб, дзе ён пачаў загадваць хатай-чытальняй, а таксама аднавіў мастацкую самадзейнасць, быў мастацкім кіраўніком, баяністам. У гэты ж час Васіль паступае на завочнае аддзяленне біялагічнага факультэта Гомельскага педінстытута імя В.П.Чкалава (цяпер Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны). Выдатна тое, што ўсе экзамены ён здаваў на беларускай мове, бо лічыў, што ”даражэйшую і мілагучную мову стварыў яго народ”.

Восенню 1956 года ўладкаваўся настаўнікам першага класа Пагосцкай няпоўнай-сярэдняй школы.

У 1960 годзе Васіль Нічыпаравіч заканчвае інстытут, ён – настаўнік біялогіі.

У 1961 годзе – працуе у Азяранскай сярэдняй школе.

З 1968 па 1997 год Васіль Нічыпаравіч Маркевіч узначальваў Пагосцкую школу. Ён заўсёды быў прыхільнікам новага ў педагогіцы, але новага разумнага. Нярэдка прыходзілася абыходзіць бяздумныя інструкцыі, каб палепшыць долю настаўніка.

Узнагароды:

  • Медаль "За працоўную доблесць"1970г.
  • Ганаровая грамата Гомельскага АК КПБ і аблвыканкама 1981г., 1982г.
  • Ганаровая грамата РАНА і РК прафсаюза 1981г.
  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі СССР 1979г.
  • Ганаровая грамата Гомельскага Аблана, АК прафсаюза 1978г., 1980г., 1981г.
  • Ганаровая грамата РК КПБ і райіспалкама 1972г., 1973г., 1977г.
  • Ганаровая грамата Абкама ЛКСМБ 1973г., 1974г.
  • Грамата падзякі Усесаюзнага аб’яднання “Знание” 1973г.
  • Грамата падзякі Гомельскага абласнога аб’яднання “Веды”1977г.
  • Знак “Пераможца соцспаборніцтва” 1973г., 1974г.
  • “Выдатнік народнай асветы” 1971г.
  • Заслужаны настаўнік БССР 1975г.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.