Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Какой Ваш любимый предмет в школе?
Всего 390 человек
Голосование
Зачем нужен школьный сайт?
Всего 287 человек
Голосование
Как Вам сайт нашей школы?
Всего 447 человек

Выпускнікі школы, які працавалі і працуюць настаўнікамі ДУА”Азяранскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дата: 24 июня 2014 в 22:34, Обновлено 24 января 2016 в 08:46

Выпускнікі школы,

які працавалі і працуюць настаўнікамі

ДУА "Азяранскі дзіцячы сад-сярэдняя школа"

 

Літвінка Алена Аляксееўна

Нарадзілася 14 лютага 1951 года ў в.Знаменка Жыткавіцкага раёна.

У 1966 годзе закончыла Азяранскую сярэднюю школу.

Закончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча ў 1969 годзе.

Педагагічную дзейнасць пачала ў 1969 годзе ў Забродскай пачатковай школе Салігорскага раёна Мінскай вобласці.з 1972 г. па 1990 г. працавала настаўнікам гісторыі Пагосцкай сярэдняй школы. З 1990 года працуе настаўніцай гісторыі Азяранскай сярэдняй школы.

Пашэвіч Раіса Сцяпанаўна

Нарадзілася ў 1948 годзе.

1965 год - закончыла Пагосцкую сярэднюю школу.

1970 год – закончыла Мінскі педагагічны інстытут замежных моў.

1969 -1970 гг. – настаўнік замежнай мовы Рычоўскай СШ.

1971 г. - настаўнік замежнай мовы Пагосцкай СШ.

1972 г. - настаўнік замежнай мовы Хваенскай СШ.

1974 – 1984 гг. настаўнік замежнай мовы Железенскай СШ КССР.

1984 – 2002 гг. -настаўнік замежнай мовы Азяранскай СШ.

Ляўковіч Зінаіда Іванаўна

Нарадзілася  2 снежня 1951 года ў в.Пагост.

У 1968 годзе закончыла Пагосцкую сярэднюю школу і ў тым жа годзе паступіла ў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н.Крупскай,які закончыла ў 1978 годзе. Пасля заканчэння інстытута  накіравана на работу ў Каленскую сярэднюю школу намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. У 1978 годзе пераходзіць на работу ў Хваенскую сярэднюю школу настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1984 годзе была назначана дырэктарам  гэтай школы. На гэтай пасадзе працавала да 1989 года. У 1989 годзе  назначана дырэктарам Азяранскай васьмігадовай школы, якая з 1990 года становіцца сярэдняй.Выкладае беларускую мову і літаратуру.

Кірайчук Таіса Сяргееўна

Нарадзілася ў в.Азяраны ў 1958 годзе. У 1975 годзе закончыла Пагосцкую сярэднюю школу. Сваю працоўную дзейнасць пачала бібліятэкарам Юркевіцкай сярэдняй школы ў 1975 годзе.Закончыла Мазырскі педагагічны інстытут імя Н.Крупскай у 1984 годзе.з 1976 па 1977  год працуе выхавацелем, а затымнастаўніцай пачатковых класаў Азяранскай васьмігадовай школы. У 1985 годзе ўзначальвае дзіцячы сад калгаса “Савецкая Беларусь”. У Азяранскай сярэдняй школе пачала працаваць з 1991 года настаўніцай пачатковых класаў.

Швец Валянціна Лявонцьеўна

Нарадзілася 29 сакавіка 1962 года ў в. Азяраны Жыткавіцкага раёна.
Закончыла ў 1979 годзе Пагосцкую СШ. У 1986 годзе закончыла  Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. У 1979 -1982гг. працавала старэйшай піянерважатай ў сярэдняй школе №1 г. Турава. З 1982г. па 1986г.  – настаўнік гісторыі ў Старажавецкай васьмігадовай школе. У  1986- 2000 гг. – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Азяранскай сярэдняй школе.З 2001года працуе  настаўнікам гісторыі і геаграфіі ў Азяранскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.

Акунец Ала Іванаўна

Нарадзілася 11 студзеня1967 года ў в. Бечы Жыткавіцкага раёна. Закончыла Пагосцкую СШ у 1984 годзе. Адукацыя вышэйшая. У 1985 – 1990 гг. з’яўляецца студэнткай Мінскага дзяржаўнага педінстытута.  1990 – 1992 – вучоба на завочным аддзяленні Кіеўскага дзяржаўнага педінстытута ім. Драгамонава па спецыяльнасці  біёлаг.З 1984 г. па 1986 г. – старэйшая піянерважатая ў Бялёўскай СШ. З 1996 – 1997 – настаўнік хіміі ў Васількоўскай СШ №2.

З 1997г. – настаўнік хіміі і біялогіі ў Азяранскім дзіцячым садзе-сярэдняй  школе.

Ярмоліч Наталля Мікалаеўна

Нарадзілася 16 ліпеня  1973года ў в. Азяраны Жыткавіцкага раёна.
Закончыла Пагосцкую СШ у 1990 г. У 2008 г. закончыла Мазырскі педуніверсітэт па спецыяльнасці настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры.

1990 -1991гг. – выхавальнік у Азяранскім дзіцячым садзе.
 1991 – 1994 гг.– вучоба ў Рэчыцкім педкаледжы.

1994 – 1997гг. – бібліятэкар у  Погоцкай СШ. 1997 – 2000 – бібліятэкар у  Старажоўскай СШ. 2000 – 2001 – настаўнік нямецкай і беларускай  мовы і літаратуры ў Хваенскай СШ. З 2001 – настаўнік працоўнага  навучання і педагог сацыяльны ў Азяранскай СШ. 2011г.-намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце .

Ільеня Наталля Аляксандраўна

Нарадзілася 1 снежня 1975 года ў п.Карла Маркса Уладзімірскай вобласці, Камежкаўскага раёна.Закончыла Азяранскую СШ у 1992 годзе. У 2002 годзе закончыла Мазырскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці  настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры.

 Працоўная дзейнасць:

1995 – 2005 – настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў Хваенскай СШ.

2005 – 2008 – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ў Хваенскай СШ.

З 2008 – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ў Азяранскім дзіцячым садзе- сярэдняй школе.

Ярэміч Наталля Васільеўна

Нарадзілася 18лютага 1974 года ў в. Знаменка Жыткавіцкага раёна.

Закончыла Азяранскую СШ у 1991 годзе. У 1997 годзе закончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт  імя Ф. Скарыны. Спецыяльнасць філолаг. Выкладчык  рускай мовы і літаратуры.

Працоўная дзейнасць:

1994 – 1995 – настаўнік рускай і беларускай мовы і літаратуры ў Пагосцкой СШ.

З 1995 – настаўнік рускай мовы і літаратуры ў Азяранскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.

Хвасцянок Алена Мікалаеўна

Нарадзілася 27 мая 1975 года ў в. Азяраны Жыткавіцкага раёна.

Закончыла Азяранскую СШ у 1992 годзе.

 1992 – 1995 – вучоба ў Рэчыцкім педагагічным коледжы

1998 – 2003 – вучоба ў Мазырскім педагагічным універсітэце. Спецыяльнасць  настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры.

Працоўная дзейнасць:

З 1995г. – настаўнік беларускай мовы і  літаратуры ў Азяранскім дзіцячым сярэдняй школе.

Аліфяровіч Алена Мікалаеўна

Нарадзілася 3 студзеня 1976 года ў в. Азяраны Жыткавіцкага раёна.

Закончыла Азяранскую СШ у 1992 годзе.

1992 – 1995 – вучоба ў Рэчыцкім педагагічным коледжы

 2003 -2008 – вучоба ў Мазырскім педагагічным універсітэце. Спецыяльнасць  настаўнік  беларускай і рускай мовы і літаратуры.

Працоўная дзейнасць:

1995 – 2004 г. – настаўнік нямецкай мовы ў  Хваенскай СШ.

З 2004 г. – настаўнік нямецкай мовы ў Азяранскім дзіцячым садзе- сярэдняй школе.

Каленік Ірына Адамаўна

1988 г.- закончыла Азяранскую васьмігадовую школу.

1995 г. – закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў, музыкі і спеваў.

1995-1999 гг.- Пагосцкая базавая школа.1999- 2001 гг. – Тураўскі дом творчасці. 2001 г. – педагог-псіхолаг Азяранскай сярэдняй школы.

2002 г. – МПК і ПК “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны”, педагог-псіхолаг.

Сячко Марына Мікалаеўна

Дата нараджэння – 13.08.1986г.

Месца нараджэння – в. Азяраны Жыткавіцкага раёна

Закончыла 9 класаў Азяранскай сярэдняй школы ў 2001 годзе.

Адукацыя вышэйшая. Закончыла Нясвіжскі педагагічны каледж, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. Машэрава. Спецыяльнасць алігафрэнапедагог, сацыяльны педагог

Працоўная дзейнасць:

2005 – 2007г. – настаўнік-дэфектолаг Запясоцкай базавай школы.

З 2007 г. – настаўнік-дэфектолаг Азяранскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Фіцнер Ірына Леанідаўна

Дата нараджэння – 26.01.1986г.

Месца нараджэння – в. Азяраны Жыткавіцкага раёна

Закончыла Азяранскую СШ у 2001 годзе.

Адукацыя вышэйшая. Закончыла Мазырскі педагагічны ўніверсітэт у 2008 годзе. Спецыяльнасць – настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры.

Працоўная дзейнасць:

2011 -2013 – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Азяранскага

дзіцячага сада- сярэдняй школы.

З 2013 г. – настаўнік-дэфектолаг Азяранскага дзіцячага сада –сярэдняй школы.